Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

навігра́ф

[ад наві(гацыя) + -граф]

авіяцыйны прыбор на лятальных апаратах для вызначэння пройдзенага шляху, хуткасцей ветру і руху апарата.

наві́кула

(н.-лац. navicula)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў вадаёмах рознага тыпу.

нага́йка

(укр. нагайка, ад цюрк. nagaj = нагаец)

кароткі раменны плецены бізун.

нага́н

(рус. наган, ад бельг. Nagyan = прозвішча бельг. збройніка)

рэвальвер з барабанам на сем патронаў, які круціцца.

нага́та

(ад ар. nagh = адборная манета)

тое, што і дырхем.

на́гель

(ням. Nagel = цвік)

вялікі металічны або драўляны стрыжань, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.

нагіягі́т

(ад рум. Nagiag = назва мясцовасці ў Румыніі)

мінерал класа сульфідаў свінцова-шэрага колеру з металічным бляскам; сыравіна для атрымання золата.

надзі́р

(ар. nazir)

астр. пункт перасячэння нябеснай сферы з вертыкальнай лініяй, праведзенай уніз ад плоскасці гарызонту (проціл. зеніт 1).

надуле́рыя

(н.-лац. nodularia)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. надулярыевых, якая трапляецца ў марской, саланаватай і прэснай вадзе, у глебе, на скалах, кары дрэў.

на́дфіль

(ням. Nadelfeile)

невялікі напільнік з дробнай насечкай для апрацоўкі дакладных дэталей.