Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ло́пар

(гал. looper, ад lopen = бегчы)

мар. хадавы або знешні канец у талей і ўсялякай снасці на судне, за які цягнуць трос.

ло́пінг

(ад англ. looping the loop = завіванне пятлі)

спартыўны снарад у выглядзе вярчальных арэляў для трэніровак лётчыкаў, касманаўтаў.

ло́ра

[ад іт. loro (conto) — іхні рахунак]

тое, што і лора-конта.

ло́ра-ко́нта

(іт. loro conto = іхні рахунак)

рахунак, адкрыты банкам свайму карэспандэнту для ўнясення сум, якія ідуць на яго карысць.

лорд

(англ. lord)

1) спадчынны тытул вышэйшага дваранства ў Англіі;

2) састаўная частка афіцыйных назваў некаторых вышэйшых пасад у Англіі (напр. лорд-канцлер, лорд-мэр).

лорд-ка́нцлер

(англ. Lord Chancellor)

адна з высокіх службовых асоб у Англіі — член урада і старшыня палаты лордаў, які выконвае функцыі міністра юстыцыі, кіраўніка Вярхоўнага суда; захавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.

лорд-мэ́р

(англ. Lord mayor)

гарадскі галава ў Лондане і некаторых іншых гарадах Англіі.

ло́ры

(англ. lory, ад малайск. luri)

1) маленькая паўмалпа сям. лорыевых, якая водзіцца ў Паўд.-Усх. Азіі;

2) птушка атрада папугаяў з яркім апярэннем, пашыраная на Філіпінскіх астравах, на поўдні Аўстраліі і ў Палінезіі.

лот1

(гал. lobd)

прыбор для вымярэння глыбіні мора з карабля; адрозніваюцца простыя (лотлінь), механічныя і акустычныя (рэхалот1).

лот2

(ням. Lot)

адзінка вагі, роўная прыблізна 12 г, якая існавала ў многіх краінах да ўвядзення метрычнай сістэмы мер.