Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нега́цыя

(лац. negatio)

лінгв. слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца (напр. «не», «ні»); адмаўленне.

негацыя́нт

(лац. negotians, -ntis = які займаецца гандлем)

камерсант, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.

негліжы́раваць

(фр. negliger, ад лац. negligare = зневажаць)

грэбаваць чым-н., адносіцца да чаго-н. нядбайна, без увагі.

негліжэ́

(фр. négligé, ад лац. negligare = зневажаць)

1) нядбайнае адзенне, нядбайны выгляд;

2) уст. лёгкае хатняе адзенне, апранутае наспех, ненадоўга.

него́цыя

(іт. negozio)

уст. камерцыйная здзелка; гандаль.

негро́іды

(ад фр. négre = негр + -оід)

людзі, якія належаць да негроіднай расы, што характарызуецца цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам, тоўстымі губамі.

не́гры

(фр. négre, ад ісп. negro = чорны)

прынятая ў многіх мовах назва прадстаўнікоў негроіднай расы (негроідаў).

негры́лы

(ісп. negrillo, ад negro = чорны)

прадстаўнікі негрыльскай расы, афрыканскія пігмеі.

негрыто́сы

(ісп. negrittos, ад negro = чорны)

прадстаўнікі некаторых этнічных груп Паўд.-Усх. Азіі; азіяцкія пігмеі.

негрыцю́д

(фр. nègritude, ад лац. niger = чорны)

сістэма нацыянальных поглядаў, якая прапагандуе ідэю перавагі негрыцянскай культуры і яе носьбітаў над культурай белай расы.