Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Неа́рктыка

(ад неа- + арктыка)

тое, што і неаарктыка.

неарэалі́зм

(ад неа- + рэалізм)

плынь у літаратуры і мастацтве 40—60-х іт. 20 ст., якая характарызуецца творчым выкарыстаннем традыцый класічнага рэалізму і дэмакратычнага мастацтва, паглыбленай цікавасцю да грамадскага і асабістага жыцця простых людзей.

неасарто́рыя

(н.-лац. neosartorya)

сумчаты грыб сям. эўроцыевых, які расце ў глебе, на адмерлых частках раслін.

неасхала́стыка

(ад неа- + схаластыка)

плынь каталіцкай філасофіі, якая спрабуе абнавіць сярэдневяковую схаластыку.

неатамі́зм

(ад неа- + тамізм)

афіцыйная філасофская дактрына каталіцызму.

неатрапі́чны

(ад неа- + гр. tropikos = паваротны)

які мае адносіны да зоагеаграфічнай в вобласці, што адпавядае неагеі.

неатыя́нта

(н.-лац. neottianthe)

травяністая расліна сям. ятрышнікавых з фіялетава-ружовымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных зонах Еўразіі, у т.л. і на Беларусі.

неатэкто́ніка

(ад неа- + тэктоніка)

раздзел тэктонікі, які вывучае геалагічныя працэсы зямной кары чацвярцічнага перыяду.

неатэні́я

(ад гр. neos = няспелы, юны + teino = расцягваю)

здольнасць некаторых земнаводных і беспазваночных размнажацца на стадыі лічынкі (параўн. педагенез).

неафашы́зм

(ад неа- + фашызм)

фашызм, які змяніў у адпаведнасці з сучаснымі ўмовамі канкрэтныя лозунгі і метады дзейнасці, захаваўшы сваю ідэйна-палітычную аснову.