Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штэрт

(гал. staart = хвост, кароткі канат)

мар. тонкі кароткі канец троса.

шуа́ны

(фр. chouans)

удзельнікі контррэвалюцыйных паўстанняў у Паўн.-Зах. Францыі ў час Французскай рэвалюцыі і да 1803 г.

шу́дры

(санскр. Sudry)

самая нізкая з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належала беднае насельніцтва.

шу́ла, шуло́

(літ. Sùlas)

замацаванае ў сцяне вертыкальна бервяно; слуп, да якога прымацоўваецца створка варот.

шу́лер

(польск. szuler, ад чэш. šuliř = ашуканец)

1) ігрок, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія, ашуканскія прыёмы;

2) перан. падманшчык, махляр, ашуканец.

шунгі́т

(ад рус. Шунга = назва мясцовасці ля Анежскага возера)

мінерал чорнага або матава-шэрага колеру, падобны на антрацыт, графіт.

шунт

(англ. shunt = адгалінаванне)

электрычны або магнітны ланцуг, які ўключаецца паралельна асноўнаму ланцугу вымяральнага прыбора для аслаблення току.

шурф

(ням. Schurf)

вертыкальная шахта невялікай глыбіні для разведкі карысных выкапняў, падрыўных работ і інш.

шу́тэ

(ням. Schütte)

хвароба ігліцы хвойных дрэў, якая выклікаецца патагеннымі грыбамі.

шу́фель

(ням. Schaufel)

шырокая, глыбокая лапата для перасыпання сыпучых рэчываў.