Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штыфт

(ням. Stift)

тонкі стрыжань, пераважна з галоўкай на канцы, для нерухомага злучэння дзвюх дэталей машыны.

шты́хель

(ням. Stichel)

разец для гравіроўкі і абточвання дробных дэталей у дакладнай механіцы, гадзіннікавай справе.

шты́хмас

(ням. Stichmass)

1) інструмент для вымярэння ўнутраных памераў дэталей машын;

2) вымяральная стужка для абмеру капыла і ступні ў абутковай вытворчасці.

штэ́вень

(гал. steven)

частка корпуса судна, якой завяршаецца каркас судна на носе і карме.

штэ́йгер

(ням. Steiger)

уст. горны майстар у рудніках.

штэйн

(ням. Stein = літар. камень)

прамежкавы або пабочны прадукт, які атрымліваецца пры плаўцы руд каляровых металаў.

штэйнгу́т штэ́йнгут

(ням. Steingut)

тонкі фаянс.

штэ́кер

(ням. Stecker)

металічны кантактны стрыжань, які служыць аднаполюснай вілкай штэпсельнага (гл. штэпсель) злучэння.

штэ́мпель

(ням. Stempel)

пячатка з выпуклым адваротным надпісам або малюнкам, а таксама адбітак, зроблены такой пячаткай (напр. паштовы ш.).

штэ́псель

(ням. Stöpsel)

прыстасаванне ў выглядзе металічнай вілкі ў пластмасавым корпусе для падключэння ў электрычную сетку электрычных прыбораў.