Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цыфе́лій

(н.-лац. cyphelium)

накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які расце на кары хваёвых дрэў і гнілой драўніне.

цыфербла́т

(ням. Zifferblatt)

пласцінка з дзяленнямі ў гадзінніку і іншых вымяральных прыборах, па якой рухаецца стрэлка.

цыхлазо́ма

(н.-лац. cichlasoma)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў вадаёмах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; вядома як акварыумная.

цыца́нія

(н.-лац. zizania)

водная травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і буйнымі каласковымі мяцёлкамі, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца ў вадаёмах у рыбных і паляўнічых гаспадарках як каштоўная кармавая расліна для рыб, вадаплаўных птушак, водных жывёл.

цыцынабо́л

(н.-лац. cicinnobolus)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які паразітуе на мучніста-расяных, радзей перанаспоравых грыбах.

цы́цэра

[ад лац. Cicero = імя старажытнарымскага пісьменніка, філосафа і палітыка (106—43 да н.э.)]

адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў, кегель якога роўны 12 пунктам (4,5 мм); шрыфтам такога памеру ўпершыню былі надрукаваны ў 1467 г. лісты Цыцэрона.

цыя́н

(гр. kyanos = сіні)

бясколерны ядавіты газ з рэзкім пахам, які складаецца з азоту і вугляроду.

цыянабактэ́рыі

(н.-лац. cyanobacteria)

адна са старажытных груп аўтатрофных арганізмаў, пазбаўленых марфалагічна аформленага ядра.

цыянады́кцыян

(н.-лац. cyanodictyon)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мікрацысціевых, якая трапляецца ў планктоне азёр.

цыянамі́д

(ад цыян + амід)

хімічнае злучэнне, вытворнае ад цыяніставоднай кіслаты, бясколернае крышталічнае рэчыва.