Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хамефі́ты

(ад гр. chamai = на зямлі + -фіты)

расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх размешчаны каля паверхні глебы і часта зімуюць пад снегам; характэрны для халоднага клімату (напр. брусніцы, чарніцы, чабор звычайны, барвенак малы).

хамсі́н

(ар. chamsm)

сухі, гарачы паўднёвы вецер на паўночным усходзе Афрыкі, які прыносіць многа пяску і пылу.

хан

(цюрк. chan)

тыгул феадальнага правіцеля ў некаторых цюркскіх і мангольскіх народаў у сярэднія вякі.

ханатры́хі

(н.-лац. chonotricha)

падклас раснічных інфузорый, эктакаменсалы марскіх і прэснаводных вышэйшых ракападобных.

хандра́

[ад гр. (hypo)chondria = вантробы]

маркотны, сумны настрой; туга.

хандрабла́сты

(ад гр. chondros = храсток + -бласты)

клеткі, якія ўдзельнічаюць у перыферычным росце храстка.

хандрало́гія

(ад гр. chondros = храсток + -логія)

вучэнне пра храсткі.

хандрафо́ры

(н.-лац. chondrophora)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены адзіночнымі буйнымі плаваючымі паліпамі, на якіх развіваюцца дробныя паліпы і медузы.

хандрацы́ты

(ад гр. chondros = храсток + -цыты)

клеткі храстковай тканкі, якія ўтвараюцца з хандрабластаў у працэсе развіцця храстка.

хандро́ма

(ад гр. chondros = храсток + -ома)

дабраякасная пухліна з храстковай тканкі.