Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фідэі́ст

(ад фідэізм)

паслядоўнік фідэізму.

фі́дэль

(ням. Fiedel, ад лац. fides = струна)

старадаўні струнны смычковы музычны інструмент, папярэднік віёлы.

фі́дэр

(англ. feeder, ад feed = жывіць)

1) провад, які перадае электраэнергію на сілкавальныя пункты або злучае радыёперадатчык (прыёмнік) з антэнай;

2) прыстасаванне для аўтаматычнай падачы ў машыну сыравіны раўнамернымі порцыямі (напр. шкламасы ў шклофармавальную машыну).

фіе́льды

(нарв. fjeld)

платападобныя вяршыні горных масіваў на Скандынаўскім паўвостраве, пакрытыя леднікамі або тундравай расліннасцю.

фіе́ста

(ісп. fiesta, ад лац. festus = святочны)

рэлігійнае свята ў Іспаніі.

фіёрд

(нарв. Fjord)

вузкі глыбокі марскі заліў з высокімі і скалістымі берагамі, які глыбока ўразаецца ў сушу.

фі́жмы

(ад ням. Fischbein = кітовы вус)

1) шырокі каркас з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры;

2) шырокая спадніца на такім каркасе як частка жаночага ўбору 18 — пач. 19 ст.

фізадэ́рма

(н.-лац. physoderma)

ніжэйшы грыб сям. кладахітрыдыевых, які паразітуе на вышэйшых, пераважна балотных раслінах.

фіза́ліс

(н.-лац. physalis, ад гр. physalis = пузыр)

травяністая расліна сям. паслёнавых з суцэльным лісцем і дробнымі жоўтымі або белаватымі кветкамі, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках Амерыкі; дае плады, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, кандытарскай вытворчасці і кулінарыі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

фіза́рум

(н.-лац. physarum)

слізявік, які развіваецца на адмерлых галінках, ствалах, апалым лісці, подсціле, на шапкавых грыбах.