Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фібрабла́сты

(ад. лац. fibra = валакно + -бласты)

разнавіднасць клетак злучальнай тканкі жывёл і чалавека, якія прымаюць удзел ва ўтварэнні міжклетачнага рэчыва і фібрацытаў.

фібраі́н

(ад. лац. fibra = валакно)

валакністае бялковае рэчыва, якое з’яўляецца важнейшай састаўной часткай натуральнага шоўку.

фібралі́т

(ад. лац. fibra = валакно + -літ)

будаўнічы цеплаізаляцыйны або канструкцыйны матэрыял у форме прасаваных пліт з раслінных валокнаў, драўляных стружак, кастрыцы і іншых валакністых матэрыялаў, звязаных звычайна цэментам.

фібраміёма

(ад. лац. fibra = валакно + міёма)

мед. дабраякасная пухліна, якая складаецца з мышачнай і злучальнай тканкі.

фібрацы́ты

(ад. лац. fibra = валакно + -цыты)

разнавіднасць клетак злучальнай тканкі жывёл і чалавека, якія ўяўляюць сабой астатачна дыферэнцыраваныя фібрабласты.

фібро́з

(ад лац. fibra = валакно)

мед. паталагічны працэс развіцця валакністай злучальнай тканкі ў арганізме (напр. ф. печані, нырак, сардэчнай мышцы, сценак крывяносных сасудаў.

фібро́ма

(ад. лац. fibra = валакно + -ома)

мед. дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

фібры́лы

(лац. fibnlla = валаконца)

ніткападобныя ўтварэнні ўнутры клетак або ў міжклетачным рэчыве жывёльнага арганізма, напр. нейрафібрылы, міяфібрылы.

фібрыля́цыя

(ад лац. fibrilla = валаконца);

ф. сэрца — розначасовае і разрозненае скарачэнне асобных валокнаў мышцы сэрца, не здольнае падтрымліваць яго эфектыўную работу.

фібры́н

(ад лац. fibra = валакно)

нерастваральнае бялковае рэчыва, якое ўтвараецца пры згусанні крыві.