Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фізэ́ла

(н.-лац. physella)

малюск класа бруханогіх, які жыве ў вадаёмах Паўн. Амерыкі; з акварыумаў рыбаводаў-аматараў пашырыўся ў вадаёмах Еўропы.

фікабіёнт

(ад гр. phykos = водарасць + біёнт)

водарасць, якая ўваходзіць у склад вегетатыўнага цела (талому) лішайніку.

фікабілі́ны

(ад гр. phykos = водарасць + лац. bilis = жоўць)

арганічныя пігменты, якія ўваходзяць у склад хромапратэідаў сіне-зялёных і чырвоных водарасцей (фікаэрытрын і фікацыянін).

фікало́гія

(ад гр. phykos = водарасць + -логія)

тое, што і альгалогія.

фікаміко́зы

(ад гр. phykos = водарасць + мікоз)

хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца грыбамі парадку мукаральных; на Беларусі найбольш хварэюць буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі.

фікаміцэ́ты

(н.-лац. phycomycetes, ад гр. phykos = водарасць + mykes, -etos = грыб)

клас ніжэйшых грыбоў, які выдзяляўся раней і ўключаў два падкласы — зігаміцэты і ааміцэты, што зараз разглядаюцца як самастойныя класы.

-фікацыя

(ад лац. facere = рабіць)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «ўладкаванне», «распаўсюджанне».

фікацыяні́н

(ад гр. phykos = водарасць + kyanos = цёмна-сіні)

сіні пігмент сіне-зялёных і некаторых чырвоных водарасцей.

фікаэрытры́н

(ад гр. phykos = водарасць + erythros = чырвоны)

чырвоны пігмент чырвоных і некаторых сіне-зялёных водарасцей.

фікс

(фр. fixe, ад лац. fixus = нерухомы, нязменны)

1) устаноўленая цана на тавары;

2) дакладна вызначаная сума ўзнагароды, аплаты за які-н. від работы.