Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неакласіцы́зм

(ад неа- + класіцызм)

плынь у літаратуры, жывапісе, архітэктуры і музыцы 2-й пал. 19—20 ст, якой уласцівы зварот да традыцыйнай антычнасці, эпохі Адраджэння і класіцызму.

неако́ртэкс

(ад неа- + лац. cortex = кара)

асноўная частка кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозгу.

неалагі́зм

(ад неа- + -лагізм)

слова ці словазлучэнне, якое з’явілася ў мове для абазначэння новай рэаліі або паняцця.

неаламаркі́зм

(ад неа- + ламаркізм)

сукупнасць эвалюцыйных канцэпцый, якія намагаюцца абгрунтаваць і развіць ідэалістычныя і механістычныя бакі вучэння Ж.-Б. Ламарка; асноўныя кірункі неаламаркізму — механаламаркізм, орталамаркізм, псіхаламаркізм.

неале́біяс

(н.-лац. neolebias)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў вусці ракі Конга; вядома як акварыумная.

неалейкары́т

(ад неа- + гр. leukos = белы)

літая смала колеру слановай косці, якая атрымліваецца ў выніку кандэнсацыі фенолу з фармальдэгідам; выкарыстоўваецца для вырабу кнопак, ручак, прадметаў шырокага ўжытку.

неалі́т

(ад неа- + -літ)

апошні перыяд пазнейшага каменнага веку, які працягваўся ў Еўропе ў 6—3 тыс. да н.э.

неамальтузія́нства

(ад неа- + мальтузіянства)

кірунак у сучаснай сацыялогіі, які мадэрнізуючы ідэі мальтузіянства, намагаецца апраўдаць супярэчнасці сучаснага грамадства.

неамеркантылі́зм

(ад неа + меркантылізм)

напрамак эканамічнай думкі 19—20 ст., які зводзіць адносіны ў капіталістычным грамадстве да адносін абмену тавараў.

неаміцы́н

(ад неа- + -міцын)

біял. антыбіятычны комплекс, які ўтвараецца некаторымі мікраарганізмамі з групы актынаміцэтаў.