Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фаталі́зм

(фр. fatalisme, ад лац. fatalis = наканаваны; фатальны)

вера ў непазбежны лёс, у тое, што ўсё прадвызначана нейкай таямнічай сілай.

фаталі́ст

(ад фаталізм)

чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.

фата́льны

(лац. fatalis)

непазбежны, наканаваны лёсам.

фа́там

(англ. fathom)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 6 англійскім футам (1,8288 м); марскі сажань.

фата́рый

(ад гр. phos, -otos = святло)

святлолячэбны кабінет для правядзення групавога светлавога і цеплавога абпраменьвання лячэбнага і прафілактычнага характару.

фа́та-марга́на

(іт. fata Morgana = фея Маргана, якая, паводле брэтонскіх паданняў, жыве на марскім дне і падманвае падарожнікаў прывіднымі зданямі)

разнавіднасць міражу, пры якім узнікаюць несапраўдныя, уяўныя адлюстраванні прадметаў, што знаходзяцца за гарызонтам.

фато́ліз

(ад гр. phos, -otos = святло + -ліз)

распад вадкіх, цвёрдых або газападобных рэчываў пад уздзеяннем святла.

фато́метр

(ад гр. phos, -otos = святло + -метр)

прыбор для вымярэння светлавых велічынь (сілы святла, асветленасці, яркасці).

фато́н

(ад гр. phos, -otos = святло)

элементарная часціца светлавой энергіі, квант электрамагнітнага поля; адна з нейтральных элементарных часціц з нулявой масай і спінам 1.

фато́ніка

(ад фатон)

навука, якая вывучае магчымасці сувязі з дапамогай светлавых прамянёў.