Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фастрыгава́ць

(польск. fastrygować, ад с.-в.-ням. vast = моцна + rige = рад)

1) шыць, сшываць рэдкімі шыўкамі, фастрыгаю, намячаючы лінію швоў;

2) шыць рэдкімі шыўкамі, рыхтуючы да прымеркі (напр. ф. паліто).

фасфагі́пс

(ад фосфар + гіпс)

прамысловыя адходы пры атрыманні фосфарнай кіслаты і фосфарных угнаенняў.

фасфарасцэ́нцыя

(ад гр. phosphoros = светланосны + лац. escentia = суфікс, які абазначае слабае дзеянне)

1) свячэнне некаторых рэчываў (напр. сярністых злучэнняў цынку, барыю, стронцыю) пасля спынення іх абпраменьвання; адна з разнавіднасцей люмінесцэнцыі;

2) свячэнне, якое выконваецца пэўнымі бактэрыямі (напр. ф. мора).

фасфаро́ліз

(ад фосфар + -ліз)

зваротны ферментатыўны працэс расшчаплення глюказідных сувязей некаторых біялагічна важных злучэнняў (крухмалу, глікагену, цукрозы, нуклеазідаў) пры дапамозе неарганічнага фасфату.

фасфары́ты

(ад фосфар)

асадачныя горныя пароды, насычаныя фасфатамі; выкарыстоўваюцца для вырабу мінеральных угнаенняў.

фасфата́зы

(ад фасфаты)

гідралітычныя ферменты, якія каталізуюць адшчапленні фосфарнай кіслаты з арганічных злучэнняў; змяшчаюцца ва ўсіх клетках арганізма чалавека, жывёл і раслін.

фасфа́ты

(ад фосфар)

солі фосфарнай кіслаты; выкарыстоўваюцца як угнаенне, а таксама ў тэхніцы і медыцыне.

фасфаты́ды

(ад фосфар)

арганічныя рэчывы з групы ліпаідаў, якія з’яўляюцца асноўнай састаўной часткай клетачных структур арганізмаў.

фасфе́н

(ад гр. phos = святло + phaino = паказваю)

зрокавае адчуванне колеру, якое ўзнікае ў чалавека без уздзеяння святла на вока, пры механічных, хімічных і электрычных раздражненнях сятчаткі або зрокавых участкаў кары галаўнога мозгу.

фасфі́ды

(ад фосфар + гр. eidos = выгляд)

хімічныя злучэнні фосфару з металамі; выкарыстоўваюцца як паўправадніковыя матэрыялы.