Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

урэта́н

(ад ура- + этан)

лекавы прэпарат, які ўжываецца як заспакойлівы і снатворны сродак.

урэ́тра

(гр. urethra)

мочаспускальны канал.

урэтраскапі́я

(ад урэтра + -скапія)

агляд урэтры пры дапамозе урэтраскопа.

урэтраско́п

(ад урэтра + -скоп)

аптычная прылада для агляду ўнутраных сценак урэтры.

урэтратамі́я

(ад урэтра + -тамія)

мед. разразанне урэтры пры яе звужэннях.

урэтры́т

(ад урэтра)

запаленне слізістай абалонкі урэтры.

усне́я

(н.-лац. usnea)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. уснеевых, які расце на ствалах і галінах дрэў і кустоў, утвараючы шэрую або шэра-зялёную слаявіну, што звісае ў выглядзе густых барод.

устыля́га

(н.-лац. ustilago)

базідыяльны грыб сям. устылягавых, які паразітуе на завязі, суквеццях раслін сям. злакавых, лілейных, гваздзіковых, драсёнавых, складанакветных.

утапі́зм

(ад утопія)

1) тэорыі, погляды ўтапічнага сацыялізму;

2) нязбытнасць, нерэальнасць чаго-н. (напр. у. планаў).

утапі́ст

(ад утопія)

1) аўтар утопіі; прыхільнік утапічнага сацыялізму;

2) фантазёр, летуценнік.