Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

урагле́на

(н.-лац. uroglena)

каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

ураглено́псіс

(н.-лац. uroglenopsis)

каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая трапляецца ў планктоне прэсных вадаёмаў.

урагра́фія

(ад ура- + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання нырак і мочавывадных шляхоў.

урало́гія

(ад ура- + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае хваробы мочапалавых органаў, распрацоўвае метады іх лячэння і прафілактыкі.

урамі́цэс

(н.-лац. uromyces)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на вышэйшых травяністых раслінах сям. бабовых, складанакветных, малачаевых, лілейных, злакавых.

ура́н

(н.-лац. uranium, ад uranos = неба)

радыеактыўны хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які належыць да актыноідаў выкарыстоўваецца як ядзернае паліва.

урана́ты

(ад уран)

солі уранавай кіслаты.

уране́ма

(н.-лац. uronema)

ніткаватая зялёная водарасць сям. улотрыксавых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах.

ураніні́т

(ад уран)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў, чорнага колеру; руда урану і радыю.

урапо́ды

(ад гр. ura = хвост + pus, podos = нага)

ножкі шостага абдамінальнага сегмента ракаў, якія ўтвараюць разам з анальнай лопасцю (тэльсонам) хваставы плаўнік.