Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сюзерэ́н

(фр. suzerain)

1) буйны феадал у Зах. Еўропе перыяду сярэдневякоўя, які быў гаспадаром у адносінах да залежных ад яго васалаў;

2) дзяржава, у адносінах да якой іншая дзяржава знаходзіцца ў васальнай залежнасці.

сюзерэнітэ́т

(фр. suzeraineté)

1) вярхоўнае права сюзерэна ў адносінах да васала;

2) сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.

сюі́та

(фр. suite)

1) музычны твор з некалькіх самастойных частак, аб’яднаных агульнай задумай;

2) музычна-харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцаў, аб’яднаных адной тэмай.

сюрве́ер

(англ. surveyor)

інспектар замежных класіфікацыйных таварыстваў па тэхнічнаму нагляду над суднамі.

сюрпры́з

(фр. surprise)

1) прыемнае нечаканае здарэнне, нечаканасць;

2) нечаканы падарунак.

сюррэалі́зм

(фр. surrealisme = звышрэалізм)

мадэрнісцкі кірунак у літаратуры і мастацтве 20 ст., які абвясціў крыніцай творчасці сферу падсвядомага (інстынкты, сны, галюцынацыі);

а-яе метадам — разрыў лагічных сувязей, арыентацыю на суб’ектыўныя асацыяцыі.

сюрфасагра́фія

(ад фр. surface = паверхня + -графія)

пабудова адлюстраванняў выпуклых паверхняў на комплексным ці на аксанаметрычным крэсленні.

сяржа́нт

(фр. sergent)

званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі.

табага́н

(англ. toboggan, ад індз. tobagan)

1) сані без палазоў для перавозкі грузаў уручную або пры дапамозе сабак, пашыраныя ў індзейцаў Канады;

2) драўляныя сані для катання і спаборніцтваў на хуткасць спускання з гор.

таба́ка

(ісп. tabaco, ад індз. tobako)

1) парашкападобны тытунь для нюхання;

2) разм. тое, што і тытунь.