Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

неабаро́ка

(ад неа- + барока)

у моўная назва кірунку ў архітэктуры 2-й пал. 19 — пач. 20 ст, які пераймаў формы, элементы кампазіцыі будынкаў стылю барока.

неавіталі́зм

(ад неа- + віталізм)

ідэалістычная плынь у біялогіі, блізкая да віталізму, якая тлумачыць якасныя змены жыццёвых з’яў нематэрыяльнымі фактарамі.

неагегелья́нства

(ад неа- + гегельянства)

ідэалістычная філасофская плынь канца 19 — пач. 20 ст., якая спрабавала асэнсаваць праблемы філасофіі на падставе абноўленай інтэрпрэтацыі вучэння Г. Гегеля.

неаге́н

(ад неа- + -ген)

другі перыяд кайназою ў геалагічнай гісторыі Зямлі, які пачаўся 25 млн. гадоў таму назад і цягнуўся больш за 23 млн.гадоў, а таксама тоўшча горных парод, што адклалася ў гэты перыяд.

неаге́навы

(ад неа- + -ген);

н. перыяд — тое, што і неаген.

неаге́я

(ад неа- + гр. ge = зямля)

адно з трох асноўных зоагеаграфічных падраздзяленняў сушы, якое ўключае Паўд. і Цэнтр. Амерыку (параўн. нотагея і арктагея).

неаглабалі́зм

(ад неа- + фр. global = глабальны)

імкненне вялікай дзяржавы да сусветнага панавання.

неаго́тыка

(ад неа- + готыка)

умоўная назва кірункаў у архітэктуры 18—19 ст., якія пераймалі формы, а часам і канструкцыі сярэдневяковай готыкі; несапраўдная готыка.

неадарвіні́зм

(ад неа- + дарвінізм)

1) тое, што і вейсманізм;

2) кірунак у эвалюцыйным вучэнні, які з’яўляецца спробай абнаўлення класічнага дарвінізму на аснове дапушчэння выключнай ролі натуральнага адбору ў эвалюцыі арганізмаў.

неадыкумары́н

(ад неа- + гр. dis = двойчы + кумарын)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння трамбозаў, тромбафлебітау, эмбалій.