Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уданелі́ды

(н.-лац. udonellida)

атрад плоскіх чарвей класа турбелярый; паразітуюць на весланогіх ракападобных, што жывуць на марскіх рыбах.

удэмансіе́ла

(н.-лац. oudemansiella)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на лясным подсціле, пнях, ламаччы, глебе; некаторыя віды ядомыя.

уза

(іт. uso = звычай)

паводле звычаю.

уза́нцыя

(іт. usanza, фр. usance, ад лац. usus = звычай)

камерц. правіла, якое вызначае волю кожнага з партнёраў і маецца на ўвазе пры заключэнні гандлёвага дагавору, але прама ў ім не агаворана; гандлёвы звычай.

уза-та́ра

(ад іт. uso = звычай + тара)

тара, вагу якой прымаюць у памеры, устаноўленым на аснове гандлёвага звычаю.

уздзе́нь

(цюрк. uzden = вольны)

1) незапрыгонены селянін у феадальным Дагестане;

2) катэгорыя феадалаў у Кабардзе і Адыгеі.

узуа́льны

(лац. usualis)

1) які вынікае са звычаю, агульнапрыняты;

2) лінгв. які адпавядае агульнапрынятаму ўжыванню моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма і інш.), параўн. аказіянальны.

узурпа́тар

(лац. usurpator)

асоба, якая незаконна захапіла ўладу або прысвоіла чужыя правы на што-н.

узурпа́цыя

(лац. usurpatio)

незаконны захоп улады, прысваенне чужых правоў на што-н.

узурпі́раваць

(лац. usurpare)

незаконна захапіць уладу ці прысвоіць чужыя правы на што-н.