Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зен

(яп. zen)

японскі культ думкі і цела, разнавіднасць будызму, якая культывуе ўнутраную дысцыпліну, паглыбленне ў сябе і самасузіранне.

зензу́бель

(ням. Simshobel, ад Sims = карніз + Hobel = гэбель)

рубанак для стругання фасонных паверхняў.

зені́т

[фр. zénith, ад ар. samt (urrás) = дарога галавы]

1) астр. пункт перасячэння нябеснай сферы з вертыкальнай лініяй, праведзенай уверх ад плоскасці гарызонту (проціл. надзір);

2) перан. вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго-н. (напр. з. славы).

зені́т-телеско́п

(ад зеніт + тэлескоп)

астранамічны інструмент для вымярэння малых зенітных адлегласцей або малых розніц зенітных адлегласцей зорак з мэтай вызначэння шыраты месца назірання.

зенкава́ць

(ням. senken = паглыбляць)

апрацоўваць дэталі для атрымання канічных і цыліндрычных паглыбленняў, апорных плоскасцей вакол адтулін.

зе́нкер

(ням. Senker)

металарэзны інструмент для апрацоўкі адтулін у дэталях.

зефі́р

(фр. zéphyr, ад гр. zephyros = заходні вецер)

1) паэт. цёплы лёгкі ветрык;

2) баваўняная тканіна для бялізны;

3) сорт лёгкай фруктовай пасцілы круглай формы;

4) род матылькоў.