Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заатэ́хнія

(ад заа- + гр. techne = майстэрства)

навука аб развядзенні, гадоўлі і правільным выкарыстанні сельскагаспадарчых жывёл.

заафа́гі

(ад заа- + -фаг)

арганізмы, якія жывяцца толькі жывёльнай ежай.

заафе́рма

(ад заа- + ферма)

жывёлагадоўчая ферма.

заафі́лія

(ад заа- + -філія)

1) разнавіднасць палавой ненармальнасці, пры якой палавая цяга накіравана на жывёл;

2) перакрыжаванае апыленне раслін з дапамогай жывёл, звычайна насякомых, іншы раз — птушак (калібры) і млекакормячых.

заахо́ры

(ад заа- + гр. choreo = распаўсюджваюся)

расліны, насенне і плады якіх разносяцца жывёламі.

заахо́рыя

(ад заа- + -хорыя)

распаўсюджанне насення і пладоў раслін жывёламі, за цела якіх яны чапляюцца або выдзяляюцца з экскрэментамі.

заацы́ды

(ад заа- + -цыды)

хімічныя рэчывы для барацьбы са шкоднымі пазваночнымі жывёламі, гал. ч. з грызунамі (радэнтыцыды) і птушкамі (авіяцыды).

зоа-, заа-

(гр. zoon = жывёла)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «заалагічны» або паказвае на адносіны да жывёльнага свету.