Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спара́нгій

(ад спора + гр. angeion = пасудзіна)

орган раслін, у якім утвараюцца споры, што служаць для бясполага размнажэння.

спаране́ма

(н.-лац. sporonema)

недасканалы грыб сям. эксцыпулавых, які паразітуе на люцэрне, выклікае плямістасць лісця.

спараса́кі

(ад спора + фр. sac = мяшок)

відазмененая палавая асобіна калоніі марскіх гідроідаў, якая ўяўляе сабой мяшок, напоўнены палавымі клеткамі.

спара́сіс

(н.-лац. sparassis)

базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які расце ў хваёвых лясах каля пнёў; грыбная капуста.

спарафі́л

(ад спора + -філ)

відазменены ліст споравых раслін, на якім развіваюцца спарангіі.

спарафі́т

(ад спора + -фіты)

бясполае пакаленне ў цыкле развіцця раслін, якое чаргуецца з палавым.

спарацы́ста

(ад спора + цыста)

1) стадыя развіцця некаторых аднаклетачных жывёл класа спаравікоў;

2) паразітычнае лічынкавае пакаленне трэматодаў.

спардэ́к

(англ. spar-deck)

верхняя палуба на трохпалубных суднах 19 і пач. 20 ст. або палуба сярэдняй пабудовы на суднах сучаснай канструкцыі.

спа́ржа

(іт. sparagio, ад лац. asparagus < гр. asparagos)

травяністая расліна сям. лілейных з тонкім лускаватым лісцем і дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі, пашыраная ў розных кліматычных зонах, а таксама яе тоўстыя белыя падземныя парасткі, якія ўжываюцца ў ежу.

спартакія́да

[ад лац. Spartacus = імя кіраўніка паўстання рабоў у Стараж. Рыме + (алімп)іяда]

масавае спаборніцтва спартыўных каманд і таварыстваў па розных відах спорту.