Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спазмафілі́я

(ад спазма + -філія)

захворванне дзяцей ранняга ўзросту, звязанае з парушэннем абмену кальцыю, што праяўляецца ў павышанай нервовай узбуджальнасці і схільнасці да сутаргаў.

спайк

(англ. spike)

кароткачасовае ваганне патэнцыялу, якім суправаджаецца ўзбуджэнне ў нервовых або мышачных клетках.

спангаспо́ра

(н.-лац. spongospora)

слізявік сям. плазмадыяфоравых, які паразітуе на падземных органах бульбы, таматаў і іншых раслін сям. паслёнавых.

спангі́н

(ад гр. spongos = губка)

арганічнае рэчыва, блізкае да хініну, з якога складваецца шкілет марскіх губак.

спангіпе́ліс

(н.-лац. spongipellis)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце ў розных лясах на адмерлай драўніне.

спангі́т

(ад гр. spongos = губка)

скамянелая марская губка.

спандылёз

(гр. spondylos = пазванок)

сплюшчванне і зрастанне пазванкоў паміж сабой у чалавека і пазваночных жывёл, выкліканае траўмамі, парушэннем абмену рэчываў, функцый залоз унутранай сакрэцыі.

спандылі́т

(ад гр. spondylos = пазванок)

хранічнае запаленне пазванкоў.

спанды́ліум

(ад гр. spondylos = пазванок)

моцна развіты зубны апарат ракавіны ў некаторых пласціністажабравых малюскаў.

спандыло́зіум

(н.-лац. spondylosium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая трапляецца ў азёрах, балотах, радзей у рэках, вадасховішчах і сажалках.