Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спектрагеліёграф

(ад спектр + геліёграф)

спектрограф для фатаграфавання Сонца ў монахраматычных участках прамянёў.

спектрагеліягра́ма

(ад спектр + геліяграма)

фатаграфія Сонца ў яго монахраматычным выпрамяненні, зробленая пры дапамозе спектрагеліёграфа.

спектрагеліяско́п

(ад спектр + геліяскоп)

прыбор для візуальнага вывучэння паверхні Сонца ў монахраматычных участках прамянёў.

спектрагра́ма

(ад спектр + -грама)

фотаздымак спектра.

спектрагра́фія

(ад спектр + -графія)

апісанне гукаў мовы на аснове раскладання іх на частотныя кампаненты і графічнага адлюстравання на плоскасці.

спектракампара́тар

(ад спектр + кампаратар)

падвойны мікраскоп для параўнання дзвюх спектраграм нябесных свяцілаў, каб вызначыць пэўныя характарыстыкі свяціла.

спектра́льны

(ад лац. spectrum = бачнае)

1) які мае адносіны да спектра, уласцівы яму (напр. с-ыя лініі);

2) які служыць для атрымання, даследавання спектраў (напр. с-ыя прыборы — спектрограф, спектрометр, спектраскоп;

3) які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спектра (напр. с-ая адчувальнасць вока).

спектраме́трыя

(ад спектр + -метрыя)

галіна спектраскапіі, якая распрацоўвае метады атрымання спектраў і вымярэння спектральных характарыстык рэчыва.

спектрапалярыме́тр

(ад спектр + палярыметр)

прыбор для вымярэння залежнасці аптычнай актыўнасці рэчыва ад даўжыні светлавой хвалі.

спектраскапі́я

(ад спектр + -скапія)

раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці спектраў электрамагнітнага выпрамянення.