Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сві́ран

(літ. svirnas)

будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, прадуктаў, рэчаў і інш.

сві́та

(фр. suite)

1) асобы, якія суправаджаюць важную, высокапастаўленую асобу, напр. манарха;

2) перан. асобы, якія пастаянна акружаюць каго-н., суправаджаюць яго;

3) сукупнасць пластоў горных парод, якія аб’ядноўваюцца падобным саставам і ў пэўнай ступені адрозніваюцца ад пластоў, што залягаюць вышэй і ніжэй.

світч

(англ. switch)

камерц. 1) перанос тэрміну пастаўкі з аднаго месяца на другі;

2) ліквідацыя абавязацельстваў у адных каштоўных паперах або валютах і заключэнне здзелак у другіх;

3) перадача трэцяму баку рэшткі на клірынгавым рахунку па курсу са скідкай супраць афіцыйнага.

сві́тынг

(англ. sweating = паценне)

надзвычай цяжкая форма эксплуатацыі работнікаў у прыватным доме.

сві́тэр

(англ. sweater, ад sweat = пацець)

цёплая вязаная кофта без засцежак з высокім каўняром, які шчыльна аблягае шыю.

своп

(англ. swap = абмен)

аперацыя па абмену валюты на замежную з абавязацельствам зваротнага абмену праз пэўны тэрмін, якая ажыццяўляецца паміж цэнтральнымі банкамі.

свянці́ць

(польск. święcić)

выконваць царкоўны абрад асвячэння, асвячаць.

свянцо́ны

(польск. święcony)

пасвячоны, асвячоны.

сграфі́та

(іт. sgraffito)

спосаб дэкаратыўнага аздаблення сцен, пры якім малюнак выдрапваецца на верхнім пласце тынку і выяўляецца ніжні пласт, што мае іншы колер.

сеа́нс

(фр. séance)

1) дэманстрацыя чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку (напр. с. паказу мадэлей, с. у кіно);

2) выкананне якога-н. дзеяння, работы, лячэння адным захадам, а таксама прамежак часу, калі гэта адбываецца (напр. с. гіпнозу).