Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сацыягра́ма

(ад лац. societas = грамадства + -грама)

графічны паказ вынікаў сацыяметрычнага даследавання.

сацыялагі́зм

(ад лац. societas = грамадства + -лагізм)

спрошчанае разуменне грамадска-гістарычнай абумоўленасці фактаў і з’яў, якое ігнаруе спецыфіку розных форм грамадскага быцця.

сацыялізава́ць

(ад лац. socialis = грамадскі)

1) рабіць уласнасцю ўсяго грамадства;

2) фарміраваць асобу на аснове элементаў культуры і сацыяльных каштоўнасцей, якія дазваляюць ёй функцыяніраваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства.

сацыяліза́цыя

(ад лац. socialis = грамадскі)

1) ператварэнне ўласнасці ў грамадскую;

2) працэс станаўлення асобы на аснове засваення ёю элементаў культуры і сацыяльных каштоўнасцей, якія дазваляюць ёй функцыяніраваць у якасці паўнапраўнага члена грамадства.

сацыялі́зм

(фр. socialisme, ад лац. socialis = грамадскі)

паводле вучэння марксізму-ленінізму, першая, ніжэйшая ступень камунізму, пры якой адсутнічаюць антаганістычныя класы, эксплуатацыя чалавека чалавекам і ажыццяўляецца прынцып «ад кожнага па яго здольнасцях, кожнаму — па яго працы».

сацыялінгві́стыка

(ад лац. societas = грамадства + лінгвістыка)

раздзел мовазнаўства, які вывучае сацыяльныя функцыі мовы і ўмовы яе выкарыстання ў грамадстве.

сацыяло́гія

(ад лац. societas = грамадства + -логія)

навука аб грамадстве, аб адносінах у грамадстве.

сацыя́льны

(лац. socialis = грамадскі)

1) грамадскі, які мае дачыненне да грамадскага ладу, да жыцця людзей і іх адносін у грамадстве, вынікае з умоў грамадскага жыцця;

2) які мае на мэце змену грамадскіх вытворчых адносін (напр. с. рэвалюцыя, с-ыя пераўтварэнні).

сацыя́л-дэмакра́тыя

(ад лац. socialis = грамадскі + дэмакратыя)

агульная назва сацыялістычных партый, якія ўзніклі ў розных краінах пачынаючы з другой пал. 19 ст.

сацыяме́трыя

(ад лац. societas = грамадства + -метрыя)

раздзел сацыяльнай псіхалогіі, які вывучае міжасабовыя адносіны ў малых сацыяльных групах, напр. у сям’і, навучальных або вытворчых калектывах.