Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ратыфіка́цыя

(лац. ratificatio)

зацвярджэнне органамі вышэйшай дзяржаўнай улады міжнароднага дагавору, заключанага ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі дзяржаў.

ратыцы́ды

(ад фр. rat = пацук + -цыды)

хімічныя прэпараты для знішчэння пацукоў і мышэй.

рауво́льфія

(н.-лац. rauwolfia, ад L. Rauwolf = прозвішча ням. батаніка 16 ст.)

вечназялёная кустовая расліна сям. кутравых, пашыраная ў тропіках; змяшчае алкалоіды.

ра́унд

(англ. round = кола, круг)

1) трохмінутны перыяд у боксе, на працягу якога вядзецца бой;

2) перан. адносна самастойны этап, тур цяжкіх і працяглых перагавораў.

ра́ут

(англ. rout)

уст. урачысты званы вечар, прыём.

рафі́ды

(гр. rhaphis, -idos = іголка)

ігольчатыя крышталі шчавелекіслага кальцыю, якія адкладваюцца ў клетках раслін.

рафінава́ць

(фр. raffiner)

ачышчаць прадукты прамысловасці і сельскай гаспадаркі (металы, спірт, алей, цукар і інш.) ад прымесяў.

рафіна́д

(фр. raffinade, ад raffiner)

ачышчаны крышталічны цукар.

рафіна́цыя

(ад фр. raffiner = ачышчаць)

ачыстка прадуктаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі (металаў, спірту, алею, цукру і інш.) ад прымесяў.

рафінёр

(фр. raffineur, ад raffiner = ачышчаць)

машына, якая прымяняецца ў папяровай вытворчасці для драблення і ачысткі драўнянай масы.