Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рапо́нцікум

(н.-лац. rhaponticum)

травяністая расліна сям. складанакветных з перыстым лісцем і фіялетава-пурпуровымі кветкамі ў суквеццях-кошыках, пашыраная пераважна ў Паўн. паўшар’і; кармавая, лекавая і дэкаратыўная.

рапо́рт

(фр. rapport = вяртанне)

1) матыў арнаменту, які выступае ў рытмічных паўтарэннях;

2) узор на тканіне, шпалерах, які паўтараецца.

рапс

(ням. Raps)

травяністая расліна сям. крыжакветных з шыза-зялёным лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі, якая культывуецца ў Еўропе, Індыі, Кітаі, Канадзе, Аўстраліі; алейная і кармавая.

рапсо́д

(гр. ihapsodos, ад rhapto = складаю + ode = песня)

вандроўны пясняр у Стараж. Грэцыі, выканаўца эпічных паэм, песень.

рапсо́дыя

(гр. rhapsoidia)

1) эпічная песня пра легендарных герояў і багоў, якую выконваў рапсод;

2) музычны твор з некалькіх частак, звычайна на тэмы народных песень ці паданняў.

ра́птам

(польск. raptem, ад лац. raptim)

адразу, нечакана, неспадзявана.

рарытэ́т

(ням. Rarität, ад лац. raritas, -atis = рэдкасць)

рэдкасць, вельмі рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.

ра́са

(фр. race, ад іт. razza = парода)

1) група чалавецтва, якая склалася гістарычна і аб’ядноўваецца агульнасцю паходжання і агульнасцю спадчынных фізічных прымет — колерам скуры і валасоў, формай галавы, асобнымі рысамі твару і інш. (напр. еўрапеоідная р., мангалоідная р., негроідная р.);

2) група арганізмаў аднаго віду або падвіду, якая вылучаецца агульнымі біялагічнымі асаблівасцямі і звязана агульным паходжаннем.

расагене́з

(ад раса + -генез)

працэс фарміравання рас чалавека.

расі́зм

(іт. razzismo)

антынавуковая рэакцыйная тэорыя аб нераўнацэннасці чалавечых рас і аб тым, што адна раса павінна панаваць над іншымі.