Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́шкет

(іт. raschietto = скрабачка)

палігр. рамка, якая ахоўвае ад забруднення палі папяровага аркуша ў час друкавання.

ра́шкуль

(ням. Reisskohle)

вугальны аловак, палачка драўнянага вугалю для рысавання, устаўленая ў рэйсфедэр.

ра́шпіль

(ням. Raspel)

напільнік з буйна насечанымі зубчыкамі.

ра́штра

(лац. rastrun = граблі)

разец з пяццю лёзамі, які прымяняецца пры гравіраванні нот.

раштэ́йн

(ням. Rohstein, ад roh = шэры + Stein = камень)

разнавіднасць штэйну, найменш багатая выдаляемым пры плаўцы металам.

раялі́зм

(фр. royalisme, ад roy = кароль)

прыхільнасць да каралеўскай улады.

раялі́ст

(фр. royaliste)

прыхільнік каралеўскай улады.

рая́ль

(фр. royal = каралеўскі)

струнны ўдарна-клавішны музычны інструмент з размешчанымі па гарызанталі струнамі, разнавіднасць фартэпіяна.

рая́льці

(англ. royalty)

чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца на працягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.

раяты́на

(н.-лац. raillietina)

гельмінт сям давенеідаў, кішачны паразіт курэй, дзятлаў, цецерукоў.