Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёдыспетчарыза́цыя

(ад радыё- + дыспетчарызацыя)

дыспетчарызацыя, пры якой выкарыстоўваюцца сродкі радыёсувязі.

радыёдыяпазо́н

(ад радыё- + дыяпазон)

дыяпазон частаты або даўжыні радыёхваляў.

радыёдэфектаскапі́я

(ад радыё- + дэфектаскапія)

дэфектаскапія, заснаваная на адрозненні ўмоў распаўсюджання радыёхваляў сантыметровага і міліметровага дыяпазонаў у розных асяроддзях.

радыёзо́нд

(ад радыё- + зонд)

метэаралагічны прыбор, які падымаецца ў атмасферу паветраным шарам для вымярэння ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра на розных вышынях і перадае вынікі гэтых вымярэнняў з дапамогай радыёхваляў.

радыёі́мпульс

(ад радыё- + імпульс)

кароткачасовая пасылка высокачастотных ваганняў (параўн. відэаімпульс).

радыёінтэрферо́метр

(ад радыё- + інтэрферометр)

прыбор для вымярэння розных фізічных велічынь, звязаных з радыёхвалямі, напр. хуткасці пашырэння іх, вуглавых размераў крыніцы, адлегласці ад яе; прынцып работы гэтага прыбора заснаваны на інтэрферэнцыі радыёхваляў.

радыёінфарма́цыя

(ад радыё- + інфармацыя)

інфармацыя, якая перадаецца па радыё.

радыёкама́нда

(ад радыё- + каманда)

каманда, якая перадаецца па радыё для кіравання работай аўтаматычных установак і прыбораў.

радыёкамба́йн

(ад радыё- + камбайн)

устаноўка, якая спалучае ў сабе радыёпрыёмнік, тэлевізар, магнітафон з прайгравальнікам, змантаваныя ў адной скрынцы.

радыёкамітэ́т

(ад радыё- + камітэт)

установа, якая ведае арганізацыяй радыёвяшчальных перадач.