радыёастрано́мія
(ад радыё- + астраномія)
раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітых імі радыёхваляў.
радыёастрано́мія
(ад радыё- + астраномія)
раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітых імі радыёхваляў.
радыёатэлье́
(ад радыё- + атэлье)
магазін, дзе прадаецца радыёапаратура.
радыёаўташту́рман
(ад радыё- + аўташтурман)
аўташтурман, які дзейнічае па сігналах радыёнавігацыйных сродкаў.
радыёбу́й
(ад радыё- + буй)
марскі буй з радыёперадатчыкам, які аўтаматычна перадае радыёсігналы для вызначэння граніц суднаходства.
радыёгазе́та
(ад радыё- + газета)
від радыёперадачы, які формай падачы матэрыялаў нагадвае газету.
радыёгала́ктыка
(ад радыё- + галактыка)
галактыка, якая характарызуецца моцным радыёвыпрамяненнем.
радыёганіё́метр
(ад радыё- + ганіёметр)
прыбор для вызначэння напрамку, у якім знаходзіцца перадаючая радыёстанцыя.
радыёганіяме́трыя
(ад радыё- + ганіяметрыя)
сукупнасць метадаў вызначэння напрамку, дзе знаходзіцца радыёстанцыя, што перадае пэўныя сігналы.
радыёгра́ма
(ад радыё- + -грама)
паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе.
радыёдыспе́тчар
(ад радыё- + дыспетчар)
дыспетчар, які выкарыстоўвае сродкі радыёсувязі.