Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёма́чта

(ад радыё- + мачта)

апора, на якой падвешваюцца або ўмацоўваюцца на неабходнай вышыні антэны наземных радыёстанцый.

радыёметр

(ад радыё- + -метр)

1) прыбор для вымярэння прамяністай энергіі, а таксама для выяўлення радыеактыўных выпрамяненняў;

2) прыбор для вымярэння гукавога ціску і іншых характарыстык гукавога поля.

радыёметэарало́гія

(ад радыё- + метэаралогія)

раздзел метэаралогіі, які вывучае атмасферныя працэсы і іх уплыў на распаўсюджанне радыёхваляў.

радыёметэаро́граф

(ад радыё- + метэарограф)

тое, што і радыёзонд.

радыёмеха́нік

(ад радыё- + механік)

спецыяліст у галіне наладкі радыё.

радыёнавіга́тар

(ад радыё- + навігатар)

прыбор для вызначэння геаграфічных каардынатаў карабля пры дапамозе радыёсігналаў, якія бесперапынна пасылаюць тры берагавыя радыёстанцыі.

радыёнавіга́цыя

(ад радыё- + навігацыя)

ваджэнне самалётаў і суднаў пры дапамозе радыёпеленгаў.

радыёпе́ленг

(ад радыё- + пеленг)

1) вызначэнне курсу карабля або самалёта пры дапамозе радыёхваляў, якія паступаюць ад радыёстанцыі з вядомым месцазнаходжаннем;

2) вугал паміж геаграфічным мерыдыянам і напрамкам на крыніцу радыёхваляў.

радыёпеленга́тар

(ад радыё- + пеленгатар)

радыёпрыёмнае прыстасаванне для вызначэння напрамку на перадавальную станцыю.

радыёпеленга́цыя

(ад радыё- + пеленгацыя)

вызначэнне напрамку на перадавальную радыёстанцыю пры дапамозе радыёпеленгатара.