Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

монасілабі́зм

(ад гр. monosyllabos = аднаскладовы)

лінгв. аднаскладовасць, аднаскладовы характар слоў у якой-н. мове.

монаспермі́я

(ад мона- + сперма)

апладненне яйцаклеткі адной мужчынскай гаметай (параўн. поліспермія).

монастрафа́

(гр. monostrophos = аднастрофны, ад monos = адзін, адзіны + strophe = страфа)

від цэласнай, структурна завершанай страфічнай формы (напр. прыпеўка).

монатэі́зм

(ад мона- + тэізм)

рэлігія, якая прызнае адзінабожжа (проціл. політэізм).

монатэматы́зм

(ад мона- + тэма)

прынцып пабудовы музычнага твора, які характарызуецца аб’яднаннем санатна-сімфанічнага цыкла адной тэмай (параўн. політэматызм).

монафелі́ты

(ад мона- + гр. thelema = воля)

прыхільнікі монафеліцтва.

монафелі́цтва

(ад монафеліты)

хрысціянскае вучэнне, якое склалася ў 7 ст. у Візантыі як афіцыйны кампраміс паміж артадаксальнай догмай і монафізіцтвам.

монафізі́ты

(ад мона- + гр. physis = прырода)

прыхільнікі монафізіцтва.

монафізі́цтва

(ад монафізіты)

плынь у хрысціянстве, якая ўзнікла ў 5 ст. у Візантыі і прызнавала наяўнасць у Хрыста толькі адной боскай прыроды, адмаўляючы чалавечую сутнасць.

монафілі́я

(ад мона- + гр. phylon = род, племя)

паходжанне пэўнай групы арганізмаў ад аднаго агульнага продка (параўн. поліфілія).