Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

натураліза́цыя

(фр. naturalisation, ад лац. naturalis = прыродны)

1) наданне правоў грамадзянства або падданства іншаземцам (проціл. дэнатуралізацыя);

2) поўнае асваенне арганізмамі новых умоў жыцця пры акліматызацыі.

натуралі́зм

(фр. naturalisme, ад лац. naturalis = прыродны)

кірунак у літаратуры і мастацтве (склаўся ў канцы 19 ст. у Еўропе і ЗША), які імкнецца да дакладнага і бясстраснага ўзнаўлення рэчаіснасці.

натуралі́ст

(фр. naturaliste, ад лац. naturalis = прыродны)

1) той, хто займаецца вывучэннем прыроды; прыродазнавец;

2) прыхільнік натуралізму.

натура́льны

(польск. naturalny, ад лац. naturalis = прыродны)

1) уласцівы прыродзе, адпаведны рэальнасці (напр. н-ыя ўмовы);

2) абумоўлены законамі прыроды (напр. н. прырост насельніцтва);

3) сапраўдны, не штучны (напр. н. шоўк);

4) непрытворны, шчыры (напр. н. смех);

5) які аплачваецца натурай (таварамі, прадуктамі), а не грашыма (напр. н-ая гаспадарка).

натурфіласо́фія

(ням. Naturphilosophie, ад лац. natura = прырода + гр. philosophia = філасофія)

вучэнне, якое спрабуе даць сістэму ведаў аб прыродзе, грунтуючыся не на доследных дадзеных навук, а на абстрактных прынцыпах філасофіі.

натыві́зм

(ад лац. nativus = прыроджаны)

канцэпцыя, паводле якой здольнасць да ўспрымання прасторы і часу ўласціва чалавеку ад нараджэння і не развіваецца ў працэсе жыцця.

наты́ўны

(лац. nativus)

біял. прыроджаны, які захаваў структуру, уласцівую яму ў жывой клетцы (напр. н-ыя бялкі).

натыфікава́ць

(лац. notificare = рабіць вядомым)

афіцыйна аб’явіць, паведаміць.

натыфіка́цыя

(с.-лац. notificatio, ад лац. notificare = рабіць вядомым)

1) афіцыйнае паведамленне дзяржавай іншай дзяржаве аб сваёй пазіцыі ў адносінах да пэўнага пытання знешняй палітыкі;

2) паведамленне аб апратэставанні вэксаля.

наумбу́ргія

(н.-лац. naumburgia)

травяністая расліна сям. першакветных з вострым лісцем і дробнымі жоўтымі кветкамі ў гронках, пашыраная на ўсёй тэрыторыі Беларусі; кізляк.