Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ландве́р

(ням. Landwehr)

катэгорыя ваеннаабавязаных запасу другой чаргі і вайсковыя часці з гэтых ваеннаабавязаных у Прусіі, Германіі, Аўстра-Венгрыі і Швейцарыі ў 19 — пач. 20 ст.

ландгра́ф

(ням. Landgraf)

тытул вяльможных князёў у сярэдневяковай Германіі.

ландка́рта

(ням. Landkarte)

даўнейшая назва геаграфічнай карты.

ландо́

(фр. landau)

1) чатырохмесная карэта з адкідным верхам;

2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам над заднімі сядзеннямі.

ландра́с

(дацк. Landrace, ад land = краіна + race = парода)

беконная парода свіней, выведзеная ў Даніі.

ландра́т

(ням. Landrat)

1) орган кіравання ў некаторых кантонах Швейцарыі;

2) выбарная асоба, якая ўзначальвае раённы орган мясцовага кіравання ў Германіі;

3) член дваранскай калегіі пры губернатары ў Расіі 18—19 ст.

ландскне́хт

(ням. Landsknecht)

1) наёмны салдат у некаторых краінах Зах. Еўропы ў 15—17 ст.;

2) перан. наёмнік.

ла́ндстынг

(шв. Landsting)

1) орган мясцовага самакіравання ў Швецыі;

2) верхняя палата парламента (рыгсдага) у Даніі да 1953 г. (ніжняя фолькетынг).

ландта́г

(ням. Landtag, ад Land = зямля + Tag = сход)

выбарны орган самакіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак — зямель у Германіі і Аўстрыі.

ландша́фт

(ням. Landschaft)

1) агульны выгляд, а таксама сукупнасць тыповых прыкмет якой-н. мясцовасці (напр. горны л., азёрны л.);

2) тое, што і пейзаж 2.