Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

му́фта

(рус. муфта, ад ням. Muffe)

1) прыналежнасць жаночай вопраткі ў выглядзе цёплага, адкрытага з двух бакоў мяшочка для сагравання рук;

2) тэх. прыстасаванне для пастаяннага або часовага злучэння канцоў труб, валоў, стальных канатаў і інш.

му́фтый

(ар. mufti = які вызначае)

вышэйшая духоўная асоба ў мусульман, якая надзелена правам выносіць рашэнні па рэлігійна-юрыдычных пытаннях, даваць растлумачэнні і па выкарыстанні шарыяту.

мухая́р

(тур. muhayyer, ад ар. mukhayyer)

баваўняная тканіна з дабаўленнем шэрсці або шоўку.

муцы́ны

(ад лац. mucus = слізь)

складаныя бялкі з групы глікапратэідаў, якія абумоўліваюць вязкасць і цягучасць выдзяленняў слізістых залоз і некаторых іншых вадкасцей жывёльнага арганізма.

му́шкель

(ням. Muschkeule)

драўляны малаток для канапачання драўляных суднаў, палуб і інш.

мушке́т

(фр. mousquet)

буйнакалібернае ружжо з кнотам для запальвання пораху, якое было на ўзбраенні пяхоты ў 16—17 ст.

мушкето́н

(фр. mousqueton)

кароткі мушкет, які быў на ўзбраенні конніцы ў 16—17 ст.

мушкецёр

(фр. mousquetaire, ад mousquet = мушкет)

салдат еўрапейскіх армій 16—17 ст., узброены мушкетам.

мушмула́

(тур. mušmula)

дрэвавая або кустовая расліна сям. ружавых з мучністымі кісла-салодкімі пладамі, пашыраная на Каўказе, у Крыме, Туркменіі, Малой Азіі і на Балканскім паўвостраве, а таксама плады гэтай расліны.

мушта́бель

(польск. musztabel, ад ням. Malstab)

падстаўка ў выглядзе доўгай палкі, якую жывапісцы выкарыстоўваюць як падпорку для рукі пры рабоце над дробнымі дэталямі карціны.