Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

муст

(лац. mustum)

1) свежы сок з вінаграду або іншых фруктаў;

2) маладое салодкае віно, якое не перабрадзіла.

муста́нг

(англ. mustang, ад ісп. mestengo)

адзічэлы конь, які вадзіўся ў прэрыях Паўн. Амерыкі.

мусульма́нін

(тат. musulman, ад перс. moselmān)

той, хто вызнае іслам.

мусульма́нства

(ад мусульманін)

тое, што і іслам.

мусцье́рскі

(фр. moustier, ад Moustier = назва мястэчка на поўдні Францыі);

м-ая культура — пазнейшая культура ранняга палеаліту.

мутагене́з

(ад лац. muto = змяняю + -генез)

працэс узнікнення мутацый 1.

мутаге́нны

(ад лац. muto = змяняю + -генны)

які мае адносіны да мутагенаў, выклікае мутацыю 1.

мутаге́ны

(ад лац. muto = змяняю + -ген)

фізічныя, хімічныя і біялагічныя фактары, якія выклікаюць мутацыю.

мутазілі́ты

(ад ар. mu’tazila = якія адасобіліся)

прыхільнікі рацыяналістычнай плыні ў ісламе, што ўзнікла ў канцы 8 ст.

мута́нт

(лац. mutans, -ntis = які змяняе)

асобіна жывёл або раслін, якая ўзнікае ў выніку мутацыі.