Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мускардзі́на

(фр. muscardine)

грыбковая хвароба тутавага і дубовага шаўкапрадаў.

мускары́н

(н.-лац. muscarinum, ад лац. musca = муха)

алкалоід, які змяшчаецца ў мухаморы, атрутнае рэчыва.

муска́т

(фр. muscat, ад лац. muscus = мускус)

1) мускатны арэх;

2) сорт вінаграду з духмянымі ягадамі;

3) дэсертнае віно з гэтага вінаграду.

муска́тнік

(фр. muscadier, ад лац. muscus = піжмо)

вечназялёнае дрэва сям. мускатнікавых з мясістымі жоўтымі пладамі, што змяшчаюць мускатныя арэхі, пашыранае ў тропіках.

мускатэ́ль

(с.-лац. muscatellum, ад лац. muscus = піжмо)

1) сорт вінаграду з духмянымі ягадамі;

2) салодкае віно з гэтага вінаграду.

му́скул

(лац. musculus = літар. мышаня)

тканка жывога арганізма, здольная скарачацца і забяспечваць функцыю руху частак цела; мышца.

мускулату́ра

(ад лац. musculus = мышца)

сукупнасць мускулаў у арганізме; мышачная сістэма.

му́скус

(лац. muscus)

вельмі пахучае рэчыва жывёльнага або расліннага паходжання, якое выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

муслі́н

(польск. muslin, ад фр. mousseline)

тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення.

мусо́н

(фр. mousson, ад ар. mausim = пара года)

устойлівы сезонны вецер, які мяняе свой кірунак ад зімы да лета на процілеглы.