Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мітру́ля

(н.-лац. mitrula)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які трапляецца на апалым у ваду лісці дрэў, на ігліцы, мокрай глебе.

мі́тынг

(англ. meeting)

мнагалюдны сход для абмеркавання палітычных або іншых важных надзённых пытанняў.

мі́тэль

(ням. mittel = сярэдні)

друкарскі шрыфт, роўны 14 пунктам (каля 5,25 мм).

мі́тэльшпіль

(ням. Mittelspiel)

сярэдняя стадыя шахматнай або шашачнай партыі, паміж дэбютам і эндшпілем.

мітэльштрэ́кер

(ням. Mittelstrecker)

бягун на сярэднія дыстанцыі.

мітэ́нка

(польск. mitenka, ад фр. mitaine)

уст. жаночая пальчатка без пальцаў.

міф

(гр. mythos = паданне)

1) старажытнае народнае паданне пра легендарных герояў, багоў, пра паходжанне свету і з’яў прыроды;

2) перан. вымысел, выдумка.

міфало́гія

(гр. mythologia, ад mythos = паданне + logos = вучэнне)

1) сукупнасць міфаў якога-н. народа (напр. грэчаская м.);

2) навука, якая вывучае міфы.

міфама́н

(ад міф + ман)

чалавек, якому ўласціва міфаманія.

міфама́нія

(ад міф + манія)

анамальная схільнасць да выдумак, фантазіравання, апавядання неверагодных гісторый.