Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мірт

(гр. myrtos)

вечназялёная кустовая або дрэвавая расліна сям. міртавых са скурыстым лісцем і адзіночнымі дробнымі белымі духмянымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

мірыя́ды

(гр. myrias, -ados = дзесяць тысяч)

незлічоная колькасць, вялікае мноства, безліч (напр. м. зорак).

міс

(англ. miss)

ветлівы зварот да незамужняй жанчыны ў Англіі, Амерыцы (звычайна далучаецца да прозвішча або імя).

місдымі́нар

(англ. misdemeanor)

катэгорыя дробных крымінальных злачынстваў у англасаксонскім праве.

мі́сіс

(англ. mistress)

ветлівы зварот да замужняй жанчыны ў Англіі, Амерыцы (звычайна далучаецца да прозвішча або імя).

мі́сія

(лац. missio = адпраўленне, пасылка)

1) дэлегацыя, накіраваная ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай (напр. ваенная м);

2) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва адной дзяржавы ў другой на чале (у адрозненне ад пасольства) з пасланнікам;

3) даручэнне, заданне (напр. сакрэтная м.);

4) адказная роля, высокае прызначэнне каго-н., чаго-н. (напр. высокая м. літаратуры).

місіяне́р

(с.-лац. missionarius, ад лац. missio = адпраўленне, пасылка)

прапаведнік, пасланы хрысціянскай царквой для рэлігійнай прапаганды свайго веравызнання сярод іншаверцаў.

міска́нтус

(н.-лац. miscanthus)

травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і мяцёлчатымі суквеццямі, пашыраная ў тропіках, субтропіках і ўмераных зонах Азіі, Афрыкі і Аўстраліі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

містаго́г

(гр. mystagogos)

жрэц у старажытных грэкаў, які пасвячаў у таінства ў містэрыях 1.

містакакары́ды

(н.-лац. mystacocarida)

атрад ракападобных; жывуць у вільготным пяску пляжаў Міжземнага мора, Атлантычнага і Індыйскага акіянаў.