Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мірабе́ль

(фр. mirabelle)

пладовае дрэва, сліва з жоўтымі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

міра́біліс

(н.-лац. mirabilis)

травяністая расліна сям. ніктагінавых з зубчастым лісцем і лейкападобнымі невялікімі кветкамі разнастайнай афарбоўкі, якая пашырана ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; начная прыгажуня.

мірабілі́т

(ад лац. mirabilis = дзіўны, незвычайны)

мінерал класа сульфідаў, гідрат сернакіслага натрыю, белы або бясколерны, сыравіна для атрымання соды; глаўберава соль.

міра́ж

(фр. mirage)

1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой узнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў у сувязі з пераламленнем сонечных праменяў у нераўнамерна нагрэтых слаях паветра (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры);

2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.

міра́кль

(фр. miracle, ад лац. miraculum = цуд)

жанр сярэдневяковай заходнееўрапейскай вершаванай драмы рэлігійнага характару.

мірза́

(перс. mīrzā, ад âmir-zādä = сын эміра, князя)

1) тытул члена правячай дынастыі, а таксама буйных феадалаў у некаторых народаў Усходу;

2) сакратар, пісар, перапісчык у некаторых народаў Усходу.

мірмекады́я

(ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка)

паўкустовая расліна сям. марэнавых з клубнепадобнай асновай сцябла, у шматлікіх поласцях якой жывуць мурашкі; пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі і Паўн. Аўстраліі.

мірмекафілі́я

(ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка + -філія)

адна з форм сімбіёзу, заснаваная на выкарыстанні мурашкамі асаблівасцей будовы раслін для гнёздаў і раслінных выдзяленняў для харчавання.

мірмекафі́лы

(ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка + -філ)

жывёлы, якія развіваюцца ў больш або менш цесным сумесным жыцці з мурашкамі (напр. некаторыя жукі, кляшчы, гусеніцы матылькоў).

мірмекахары́я

(ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка + -харыя)

распаўсюджанне насення і іншых зачаткаў (дыяспор) раслін мурашкамі.