Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мішура́

(рус. мишура, ад ар. mozavvir = падробка)

1) пазалочаныя і пасярэбраныя металічныя ніткі, з якіх вырабляюць парчу, галуны, а таксама ёлачныя ўпрыгожанні і інш.;

2) перан. знешні бляск, паказная раскоша.

мішэ́нь

(рус. мишень, ад тур. nisan = знак)

прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай стральбе;

2) перан. той, хто з’яўляецца прадметам нападак нападкаў.

міэла-

[гр. myelos = (касцявы) мозг]

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «касцявы мозг».

міэлагра́фія

(ад міэла- + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання спіннога мозгу пасля ўвядзення кантрастнага рэчыва.

міэлацы́ты

(ад міэла- + -цыты)

клеткі крывятворнай тканкі касцявога мозгу, з якіх утвараюцца ўсе формы зярністых лейкацытаў (гранулацытаў).

міэлі́н

[ад гр. myelos = (касцявы) мозг]

сумесь тлушчападобных рэчываў, якія знаходзяцца ў абалонцы нерва і ў некаторых іншых тканках жывёльных арганізмаў.

міэлі́т

[ад гр. myelos = (касцявы) мозг]

запаленне спіннога мозгу.

міэло́з

[гр. myelos = (касцявы) мозг]

з’яўленне празмернай колькасці міелацытаў у перыферычнай крыві.

міэло́ідны

(ад міэла- + -оід)

крывятворны;

м-ая тканка — крывятворная тканка касцявога мозгу, у якой утвараюцца гранулацыты.

міэло́ма

(ад міэла- + -ома)

паражэнне касцявога мозгу, пры якім узнікаюць у адной або многіх касцях пухлінападобныя вузлы.