Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

матадо́р

(ісп. matador)

галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць быку апошні, смяртэльны ўдар шпагай.

матара́ль

(ісп. matorral)

згуртаванне хмызнякоў у пераменна вільготных і засушлівых раёнах Паўд. Амерыкі.

матарыза́цыя

(ад матор)

аснашчэнне маторамі, механічным транспартам.

матацы́кл

(фр. motocycle, ад лац. motus = які рухаецца + гр. kyklos = кола)

двухколавы або трохколавы транспартны сродак з рухавіком унутранага згарання.

матацыкле́т

(фр. motocyclette, ад лац. motus = які рухаецца + гр. kyklos = кола)

уст. тое, што і матацыкл.

матло́т

(фр. matelote, ад matelot = матрос)

1) французскі матроскі танец, блізкі да жыгі; узнік у 19 ст., у пач. 20 ст. атрымаў пашырэнне як бальны танец;

2) страва з кавалачкаў рыбы ў соусе з чырвонага віна і розных прыпраў.

мато́р

(ням. Motor < фр. moteur, ад лац. motor = які рухае)

машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную; рухавік.

мато́рны

(ад лац. motor = які рухае)

1) які мае адносіны да матора;

2) фізіял. рухальны (напр. м-ыя нервовыя цэнтры); параўн. сенсорны.

мато́р-рэду́ктар

(ад матор + рэдуктар)

агрэгат, які складаецца з рухавіка і рэдуктара, змешчаных у адным блоку.

матрака́ж

(фр. matraquage)

радыётэлевізійная рэклама ў выглядзе бясконцага паўтарэння лозунга, малюнка, песенькі і г.д. да поўнай знямогі і атуплення слухача або гледача.