Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

маскатэ́ль

(іт. moskatello, ад перс. mušk = мускус)

фарбы, клей і іншыя хімічныя рэчывы як прадмет гандлю.

маскірава́ць

(фр. masquer)

1) закрываць, прыкрываць што-н., робячы непрыкметным, нябачным;

2) перан. скрываць учынкі, пачуцці чым-н. паказным, штучным.

маскіро́ўка

(адмаскіраваць)

1) сукупнасць сродкаў і прыёмаў, якія прымяняюцца з мэтай схаваць ад праціўніка свае войскі, ваенныя аб’екты;

2) перан. скрыванне сваіх сапраўдных намераў, учынкаў.

маскі́ты1

(ісп. mosquito, ад лац. musca = муха)

сямейства крывасосных паўднёвых насякомых атрада двухкрылых, якія пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках.

маскі́ты2

(англ. mosquito-fleet = маскітны флот, ад ісп. mosquito = маскіт)

сукупнасць невялікіх быстраходных ваенных суднаў, прызначаных для баявых дзеянняў вялікімі групамі.

маско́ны

[англ. mass con(centration) = канцэнтрацыя масы]

вобласці над т.зв. месячнымі морамі, у якіх назіраюцца змены гравітацыйнага поля Месяца (дадатковыя анамаліі сілы цяжару).

маскулініза́цыя

(ад лац. masculinus = мужчынскі)

развіццё ў асобін жаночага полу мужчынскіх палавых прымет.

масмі́ны

[англ. mass mini(fication) = памяншэнне масы]

вобласці аслаблення гравітацыйнага поля Месяца, якія заўважаюцца над шэрагам месячных кратэраў.

масо́н

(фр. maçon = літар. муляр)

член рэлігійна-этычнага таварыства з містычнымі абрадамі, якое ўзнікла ў 18 ст. у Англіі і пашыралася ў многіх іншых краінах.

ма́стаба

(ар. mastaba)

сучасная назва грабніц старажытнаегіпецкай знаці (2800—2250 гг. да н.э.).