Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ма́сула

(н.-лац. massula)

пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце ў забалочаных лясах на гнілой драўніне або каранях дрэў, што выступаюць з глебы.

масці́ка

(лац. mastix, ад гр. mastiche = жывіца)

1) вязкая маса для прыклейвання дэкаратыўных матэрыялаў, насцілу падлогі і інш.;

2) сумесь воску з фарбай для націрання паркетнай падлогі.

масьё

(фр. monsieur = пан)

форма ветлівага звароту да мужчыны ў Францыі, якая звычайна далучаецца да прозвішча.

мас-спектраме́трыя

(ад маса + спектраметрыя)

раздзяленне атамаў і малекул па іх масах пры дапамозе мас-спектрометра.

мас-спектраскапі́я

(ад маса + спектраскапія)

сукупнасць метадаў даследавання рэчыва па спектру мас атамаў і малекул, якія ўваходзяць у яго склад.

мас-спектро́метр

(ад маса + спектрометр)

прыбор для раздзялення атамаў і малекул па іх масах.

мат

(фр. mat, ад ар. māt = памёр)

становішча ў шахматнай гульні, калі кароль, які знаходзіцца пад ударам фігуры праціўніка, не можа абараніцца.

ма́та1

(польск. mata, ад лац. matta)

подсцілка на падлогу або пляцёнка на вокны, дзверы з саломы, травы і інш.

ма́та2

(парт. mato)

тое, што і матараль.

ма́тавы

(польск. matowy, ад ням. matt)

1) няяркі, пазбаўлены бляску (напр. м-ае святло, м-ая фотапапера);

2) паўпразрысты, пакрыты цьмяным налётам (напр. м-ае шкло).