марке́тынг
(англ. marketing = гандаль, продаж)
арганізацыя вытворчасці і збыту прадукцыі на аснове вынікаў інтэнсіўнага вывучэння і прагназіравання попыту, цэн, шырокага выкарыстання рэкламы і стымулявання вытворчасці, прымяненне сучасных спосабаў захавання і транспарціроўкі тавараў, тэхнічнага і іншага абслугоўвання спажыўцоў.
маркёр
(фр. marqueur)
1) асоба, якая абслугоўвае більярд і вядзе падлік ачкоў пры більярднай гульні;
2) прыстасаванне ў сеялцы, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі.
маркі́з
(фр. marquis)
дваранскі тытул, сярэдні паміж графам і герцагам, у краінах Зах. Еўропы.
маркі́за
(фр. marquise)
1) жонка або дачка маркіза;
2) навес над акном, дзвярамі, балконам для засцярогі ад сонца;
3) штора на акно або дзверы, якая апускаецца зверху ўніз.
маркізе́т
(фр. marquisette)
празрыстая баваўняная або шаўковая тканіна з тонкай кручанай пражы.
маркірава́ць
(фр. marquer = адзначаць)
1) ставіць кляймо, марку на якім-н. тавары, вырабе;
2) праводзіць маркёрам 2 разоркі або радкі для пасадкі ці пасеву чаго-н.;
3) адзначаць біткі пры гульні ў карты або ачкі пры гульні ў більярд.
маркіта́нт
(ням. Marketender, ад іт. marcantante = гандляр)
дробны гандляр харчовымі прыпасамі і рэчамі салдацкага ўжытку, які суправаджаў армію ў 18—19 ст.
марксі́зм
[ад ням. K. Marks = прозвішча заснавальніка вучэння (1818—1883]
вучэнне аб агульных законах развіцця прыроды і грамадства, шляхах пераходу чалавецтва ад класавага да бяскласавага грамадства, ад капіталізму да камунізму, заснавальнікамі якога былі К. Маркс і Ф. Энгельс.
маркшэ́йдэр
(ням. Markscheider)
горны інжынер або тэхнік, спецыяліст па маркшэйдэрыі.
маркшэйдэры́я
(ням. Markscheiderei, ад Mark = граніца + scheiden = раздзяляць)
галіна горнай навукі і тэхнікі, якая вывучае геадэзічныя і геалагічныя асаблівасці горных разработак распрацовак.