Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

маржыналі́зм

(ад фр. marginal — гранічны)

адзін з метадалагічных прынцыпаў палітэканоміі, заснаваны на выкарыстанні гранічных велічынь пры аналізе эканамічных з’яў.

маржына́льны

(фр. marginal)

экан. блізкі да мяжы, амаль стратны.

марза́н

(фр. margme = край, поле старонкі)

палігр. металічны брусок, які ўстаўляецца ў наборную форму для запаўнення вольных ад тэксту месцаў, напр. палёў кнігі.

ма́рка1

(ням. Marke)

1) паштовы або гербавы знак рознай вартасці, які сведчыць, што дзяржаўны збор заплачаны;

2) знак, кляймо на тавары з абазначэннем вытворцы прадукцыі;

3) гатунак, тып вырабу, тавару (напр. м. сталі).

ма́рка2

(ням. Mark, фін. markka)

грашовая адзінка Германіі, роўная 100 пфенігам, і Фінляндыі, роўная 100 пені 2.

ма́рка3

(ням. Mark)

1) сялянская абшчына ў сярэдневяковай Зах. Еўропе;

2) пагранічная адміністрацыйная акруга ў Франкскай дзяржаве і сярэдневяковай Германіі на чале з маркграфам.

ма́рка4

(іт. marco)

вызначэнне вартасці манеты па яе вазе, а не па наміналу.

марказі́т

(с.-лац. marcasita)

мінерал класа персульфідаў латунна-жоўтага колеру з металічным бляскам; руда для вытворчасці сернай кіслаты; прамяністы калчадан.

маркгра́ф

(ням. Markgraf)

правіцель пагранічнай адміністрацыйнай акругі (маркі3) у сярэдневяковай Германіі, а пазней тытул некаторых князёў у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі.

маркетры́

(фр. marqueterie)

інкрустацыя па дрэве з кавалачкаў металу, розных парод дрэва, слановай косці і іншых матэрыялаў; від мазаікі.