Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

мартэнсі́т

[ад ням. A. Martens = прозвішча ням. металазнаўцы (1850—1914)]

структурная састаўная некаторых загартаваных металаў і сплаваў, якая мае ігольчатую будову.

марфагене́з

(ад гр. morphe = форма + -генез)

1) працэс узнікнення і развіцця форм рэльефу зямной паверхні;

2) узнікненне і развіццё органаў і частак арганізма ў час яго індывідуальнага развіцця (антагенезу).

марфагра́фія

(ад гр. morphe = форма + -графія)

раздзел геамарфалогіі, які апісвае і класіфікуе формы рэльефу зямной паверхні і сістэматызуе іх па знешніх прыметах, незалежна ад паходжання.

марфалагі́чны

(ад марфалогія)

які мае адносіны да марфалогіі ў біялагічным і граматычным разуменні.

марфала́ксіс

(ад гр. morphe = форма + allaksis = змена)

адна з форм рэгенерацыі ў жывёл, пры якой аднаўленне страчаных органаў і тканак адбываецца шляхам іх карэннай перабудовы.

марфало́гія

(ад гр. morphe = форма + -логія)

1) навука аб будове і форме арганізмаў, рэчываў, а таксама сама будова арганізмаў, рэчываў (напр. м. жывёл, м. глебы);

2) сукупнасць форм слоў у мове, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.

марфаме́трыя

(ад гр. morphe = форма + -метрыя)

раздзел геамарфалогіі, які вывучае лічбавыя характарыстыкі асобных форм і тыпаў рэльефу зямной паверхні (іх даўжыню, плошчу, аб’ём і інш.).

марфанало́гія

[ад мар(фалогія) + фаналогія]

раздзел мовазнаўства, які вывучае сувязі марфалогіі і фанетыкі, гукавую будову марфем у залежнасці ад іх узаемасувязей у розных словах.

марфане́мы

(ад гр. morphe = форма + nema = нітка)

сістэма пераплеценых валаконцаў у цытаплазме некаторых прасцейшых, якая выконвае апорную ролю і садзейнічае захаванню пастаяннай формы цела.

марфаскульпту́ры

(ад гр. morphe = форма + скульптура)

дробныя формы рэльефу зямной паверхні (рачныя даліны, барханы, карставыя формы і інш.), ва ўтварэнні якіх асноўная роля належыць экзагенным працэсам.