Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

урбані́зм

(фр. urbanisme, ад лац. urbanus = гарадскі)

1) кірунак у літаратуры і мастацтве, аб’ектам якога з’яўляецца паказ гарадскога жыцця;

2) кірунак у архітэктуры, паводле якога гарады павінны развівацца без тэрытарыяльных абмежаванняў і шчыльна забудоўвацца вялікімі будынкамі.

урзі́нія

(н.-лац. ursinia)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі або аранжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

у́рна

(лац. urna)

1) скрынка з вузкай адтулінай для галасавання;

2) пасудзіна для смецця ў грамадскіх памяшканнях, на вуліцах;

3) пасудзіна для захавання праху нябожчыкаў пасля крэмацыі.

уро́лаг

(ад ура- + -лаг)

спецыяліст у галіне уралогіі.

уро́метр

(ад ура- + -метр)

прыбор для вызначэння ўдзельнай вагі мачы.

уртыка́рыя

(ад лац. urtica = крапіва)

захворванне чалавека, звязанае з павышанай адчувальнасцю арганізма да некаторых харчовых прадуктаў, лекавых прэпаратаў, укусаў камароў і інш.; крапіўніца.

уру́к

(цюрк. ürük)

высушаныя з костачкамі дробныя абрыкосы.

урцэо́лус

(н.-лац. urceolus)

аднаклетачная водарасць сям. паранемавых, якая пашырана пераважна ў стаячых, слабапраточных, часта забалочаных вадаёмах.

уры́на

(лац. urina)

мача.

-урыя

(гр. uron = мача)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «мача».