Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

макі́

(фр. maquis)

французскія партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення ў 1940—1944 гг. супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў; назва паходзіць ад назвы хмызняку (гл. маквіс).

макімо́на

(яп. makimono)

малюнак на паперы або шоўку з адлюстраваннем гістарычнага або рэлігійнага сюжэта і тлумачэннем; вядомы ў Японіі і Кітаі з 11 ст. як старэйшая форма ілюстраванай кнігі.

макінто́ш

(англ. makintosh, ад C. Mackintosh = прозвішча шатл. хіміка)

лёгкае летняе паліто, часцей прагумаванае.

ма́кія

(іт. macchia)

тое, што і маквіс.

макіявелі́зм

[ад іт. N. Machiavelli = прозвішча палітычнага дзеяча Фларэнтыйскай рэспублікі (1469—1527)]

1) палітыка, пры якой выкарыстоўваюцца любыя сродкі для дасягнення мэты;

2) перан. вераломства, каварства.

макія́ж

(фр. maquillage)

комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і інш.;

2) уменне рабіць знешнюю прыгажосць чалавека з дапамогай касметыкі.

ма́клер

(ням. Makler, ад гал. makelaar)

біржавы пасрэднік, які заключае гандлёвыя здзелкі для сябе і за свой кошт у адрозненне ад брокера, які заключае здзелкі і для кліентаў за іх кошт.

макле́я

(н.-лац. macleya)

травяністая расліна сям. макавых з сэрцападобным лісцем і дробнымі белавата-ружовымі кветкамі ў мяцёлцы, пашыраная ў Кітаі, Японіі, трапічнай Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; баконія.

маклю́ра

(н.-лац. maclura, ад Maclur = прозвішча амер. вучонага)

дрэва сям. тутавых, пашыранае ў Паўн. Амерыцы; дае аранжавую фарбу; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

мако́ма

(н.-лац. macoma)

марскі двухстворкавы малюск, які пашыраны ў халодных і ўмераных водах; з’яўляецца ежай для рыб, крабаў.